Для рэцэнзентаў
Правілы рэцэнзавання артыкулаў
1. Дасланыя для публікацыі матэрыялы ўступна анэньваюцца рэдактарам на прадмет іх адпаведнасці профілю часопіса,
а таксама адпаведнасці рэдакцыйным патрабаванням.
2. Тэксты, якія адпавядаюць крытэрыям, названым у 1-м пункце, высылаюцца двум рэцэнзентам, што працуюць у іншай, чым Аўтар, Інстытуцыі.
Рэцэнзенты з’яўляюцца спецыялістамі ў той галіне, тэматыку якой закранае дасланая праца.
3. Прозвішча Аўтара рэцэнзаванага тэксту не падаецца Рэцэнзентам. Не падаюцца да агульнага ведама і прозвішчы Рэцэнзентаў,
якія выказвалі сваё меркаванне пра канкрэтны тэкст.
4. Калі Рэцэнзенту вядома прозвішча Аўтара, Рэдакцыя патрабуе ад Рэцэнзента дэкларацыю пра адсутнасць канфлікту інтарэсаў.
Падобную дэкларацыю падпісвае Рэцэнзент, калі Ён і Аўтар працуюць у адной установе.
5. Рэцэнзія выконваецца на адмысловым фармуляры. Дадатковыя заўвагі Рэцэнзент робіць па-польску, па-англійску або па-беларуску.
Кожная рэцэнзія мае адназначную выснову пра дапушчэнне або недапушчэнне тэксту да друку.
6. У часопісе друкуюцца артыкулы, якія атрымалі дзве станоўчыя рэцэнзіі.
7. Спіс рэцэнзентаў змяшчаецца ў папяровым выданні часопіса або публікуецца на яго старонцы ў Інтэрнэце.
Правілы для рэцэнзентаў
- Рэцэнзенты ацэньваюць рукапісы па просьбе Рэдакцыі. Так яны ўплываюць на рашэнні, якія прымае Рэдакцыя. Рэцэнзенты, пасля кансультацыі з аўтарамі, могуць уплываць на канчатковы выгляд і паляпшэнне апублікаваных прац.
- Прынцып своечасовасці: Рэцэнзенты абавязаны прадставіць свае рэцэнзіі да ўзгодненага тэрміну. Калі па якіх-небудзь прычынах (істотных, недахопу часу і г. д.) яны не могуць паспець у тэрмін або зрабіць рэцэнзію, Рэцэнзенты павінны неадкладна паведаміць пра гэта ў Рэдакцыю.
- Прынцып канфідэнцыяльнасці: Усе рэцэнзаваныя працы і рэцэнзіі на іх з’яўляюцца канфідэнцыяльнымі. Раскрыццё інфармацыі пра артыкулы і / або іх змест трэцім асобам недапушчальнае (за выключэннем тых, хто ўдзельнічае ў працэсе публікацыі).
- Прынцып захавання стандартаў аб’ектыўнасці: Рэцэнзіі павінны быць аб’ектыўнымі. Асабістая крытыка аўтараў прац лічыцца як мінімум недарэчнай. Усе заўвагі рэцэнзентаў павінны быць належным чынам абгрунтаваны.
- Прынцып надзейнасці крыніц: Рэцэнзент пры неабходнасці павінен указаць працы, якія звязаны з тэмай артыкула і не былі цытаваныя аўтарам. Рэцэнзент павінен вызначыць любыя істотныя падабенствы паміж рэцэнзаваным артыкулам і іншымі працамі і паведаміць пра гэта ў Рэдакцыю.
- Прынцып процідзеяння канфліктам інтарэсаў у рэцэнзентаў: Рэцэнзенты не могуць выкарыстоўваць рэцэнзаваныя працы ў асабістых мэтах або для асабістай выгады. Яны таксама не павінны ацэньваць тэксты ў выпадках, у якіх можа адбыцца канфлікт інтарэсаў з аўтарам / аўтарамі.
Функцыі і абавязкі рэцэнзентаў
Часопіс прытрымліваецца рэкамендацый CSE адносна функцый і абавязкаў Рэцэнзентаў.
Абавязкі перад Аўтарамі:
- Рэцэнзенты захоўваюць канфідэнцыяльнасць звестак аб працэсе рэцэнзавання.
- Своечасова прадастаўляюць пісьмовыя, непрадузятыя і канструктыўныя водгукі.
- Ацэньваюць арыгінальнасць, надзейнасць, зместавую і лінгвістычную дакладнасць артыкула.
Абавязкі перад Рэдакцыяй:
- Рэцэнзенты аператыўна рэагуюць на запрашэнні да рэцэнзавання.
- Раскрываюць любыя канфлікты інтарэсаў, этычныя праблемы, прадузятасць, плагіят або іншыя формы парушэнняў, якія яны выяўляюць.
- Прадстаўляюць канструктыўную крытыку.
- Прапаноўваюць спосабы паляпшэння рукапісу.
Абавязкі перад Чытачамі:
- Рэцэнзенты гарантуюць, што прадстаўленае даследаванне можа быць праверана з дапамогай метадаў і спосабаў аналізу, апісаных у рукапісе.
- Яны гарантуюць, што цытаваная літаратура з’яўляецца дакладнай і актуальнай.
Канфлікты інтарэсаў / спрэчныя інтарэсы
Рэцэнзенты абавязаны паведамляць пра любыя патэнцыяльныя канфлікты інтарэсаў пры згодзе на рэцэнзаванне рукапісу або, калі такія не былі выяўлены раней, пасля публікацыі. Пры ўзнікненні сумненняў, што датычаць канфлікту інтарэсаў, рукапіс будзе перададзены іншаму Рэдактару або Рэцэнзенту. У выпадку раскрыцця канфлікту інтарэсаў працэс рэцэнзавання і рэдакцыйныя рашэнні будуць прымацца незалежна ад раскрытай інфармацыі і выключна на аснове якасці рукапісу.
Працэс навуковага рэцэнзавання
Усе рукапісы, прадстаўленыя ў Часопіс, праходзяць працэс двайнога сляпога рэцэнзавання (імёны Аўтараў і Рэцэнзентаў не раскрываюцца). Для рукапісаў, першапачаткова прынятых рэдакцыяй, праводзяцца дзве незалежныя знешнія рэцэнзіі пасля праходжання тэхнічнага агляду і праверкі іх тэматычнай адпаведнасці профілю Часопіса. Рэцэнзенты прадстаўляюць свае меркаванні ў пісьмовай форме разам з дэкларацыяй аб любых патэнцыяльных канфліктах інтарэсаў і інфармацыяй аб тым, ці змаглі яны ідэнтыфікаваць Аўтараў.
Працэс рэцэнзавання з’яўляецца ананімным і канфідэнцыяльным. Калі меркавання Рэцэнзентаў акажацца недастаткова, Рэдакцыя можа запрасіць дадатковых рэцэнзентаў ці абмеркаваць пытанне паміж супрацоўнікамі часопіса. Канчатковае рашэнне аб публікацыі ў Часопісе заўсёды прымае Галоўны Рэдактар. Стандартная працэдура рэцэнзавання распаўсюджваецца на ўсе паўнатэкставыя і аглядныя артыкулы.
Матэрыялы канферэнцый публікуюцца толькі ў тым выпадку, калі яны адпавядаюць крытэрыям прэпублікацыі (гл. раздзел “Прэпублікацыя”) і таксама падпарадкоўваюцца стандартнай працэдуры рэцэнзавання. Артыкулы, напісаныя Рэдактарамі, членамі Рэдакцыйнай Калегіі або іншымі асобамі, якія маюць патэнцыяльны канфлікт інтарэсаў з Часопісам (які павінен быць раскрыты), падпарадкоўваюцца стандартнай працэдуры рэцэнзавання, што праводзіцца членамі Калегіі і Рэцэнзентамі, не звязанымі з Аўтарамі.
Для артыкулаў, аўтарам якіх з’яўляецца Галоўны Рэдактар, працэс рэцэнзавання ўзначальвае Старшыня Навуковай Рады або адзін з Намеснікаў Рэдактара, які таксама прымае канчатковае рашэнне. Усе рашэнні з’яўляюцца бесстароннімі, незалежнымі і заснаваны выключна на якасці прадстаўленага матэрыялу, у тым ліку спецыяльных выпускаў і дадаткаў.
Часопіс публікуе спіс рэцэнзентаў на сваёй старонцы ў інтэрнэце, не раскрываючы інфармацыі аб рэцэнзаваных артыкулах. У залежнасці ад характару дадатковых матэрыялаў яны таксама могуць быць рэцэнзаваны.
Паколькі часопіс прымяняе метад двайнога сляпога рэцэнзавання, Аўтары павінны падрыхтаваць ананімны рукапіс, без імёнаў аўтараў, месцаў працы, інфармацыі аб фінансаванні, падзяках і г. д., што магло б раскрыць іх асобы. Усе спецыяльныя выпускі і дадаткі праходзяць стандартную працэдуру рэцэнзавання.
Да ненавуковых матэрыялаў, якія не падлягаюць знешняму рэцэнзаванню, адносяцца:
- уводзіны,
- рэдакцыйныя артыкулы,
- прэзентацыі,
- рэцэнзіі на кнігі,
- пасмяротныя мемуары (in memoriam),
- аб’явы і навіны навуковых таварыстваў (акадэмічныя мерапрыемствы, узнагароджанні і г.д.).
Спіс рэцэнзентаў
“International Journal of Belarusian Glottodidactics” (“Беларусістычная глотадыдактыка”) № 8/2024
Ніна Баршчэўская – Польшча, Варшаўскі ўніверсітэт
Ганна Валочка – Беларусь, Нацыянальны інстытут адукацыі
Вікторыя Ляшук – Славакія, Універсітэт Мацея Бела
Святлана Якуба – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Беларуская мова як замежная № 7/2023
Ніна Баршчэўская – Польшча, Варшаўскі ўніверсітэт
Ядвіга Казлоўская-Дода – Польшча, Універсітэт ім. Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне
Святлана Якуба – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Беларуская мова як замежная № 6/2022
Ніна Баршчэўская – Польшча, Варшаўскі ўніверсітэт
Ганна Жаброўская – Польшча, Універсітэт ім. Адама Міцкевіча ў Познані
Святлана Якуба – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Вікторыя Ляшук – Славакія, Універсітэт Мацея Бела
Беларуская мова як замежная № 5/2021
Святлана Якуба – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Ганна Жаброўская – Польшча, Універсітэт ім. Адама Міцкевіча ў Познані
Беларуская мова як замежная № 4/2020
Святлана Якуба – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Ганна Жаброўская – Польшча, Універсітэт ім. Адама Міцкевіча ў Познані
Беларуская мова як замежная № 3/2019
Вікторыя Ляшук – Славакія, Універсітэт Мацея Бела
Лідзія Сямешка – Беларусь, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы
Святлана Якуба – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Беларуская мова як замежная № 2/2018
Iван Роўда – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Кацярына Любецкая – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Святлана Якуба – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Iрына Будзько – Беларусь, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнiверсiтэт
Ніна Баршчэўская – Польшча, Варшаўскі ўніверсітэт
Ганна Жаброўская – Польшча, Універсітэт ім. Адама Міцкевіча ў Познані
Ядвіга Казлоўская-Дода – Польшча, Універсітэт ім. Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне
Беларуская мова як замежная № 1/2017
Iван Роўда – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Кацярына Любецкая – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Святлана Якуба – Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт
Iрына Будзько – Беларусь, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнiверсiтэт
Ніна Баршчэўская – Польшча, Варшаўскі ўніверсітэт
Ганна Жаброўская – Польшча, Універсітэт ім. Адама Міцкевіча ў Познані
Ядвіга Казлоўская-Дода – Польшча, Універсітэт ім. Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне
