We use cookies on this site to enhance your user experience. Do You agree?

Read more

Этычныя прынцыпы

Этычныя прынцыпы часопісa

Этычныя прынцыпы часопіса былі распрацаваны на аснове COPE Best Practice Guidelines for Journal Editors і распаўсюджваюцца на аўтараў, рэдактараў, рэцэнзентаў, чальцоў Навуковай Рады і выдаўца.

Усе артыкулы, прадстаўленыя для публікацыі ў часопісе, правяраюцца на адпаведнасць прынцыпам публікацыйнай этыкі, надзейнасці і навуковай каштоўнасці.

Правілы, якія датычаць чальцоў рэдакцыі, і іх абавязкі

  • Крытэрыі прыняцця артыкулаў да публікацыі: Галоўны рэдактар ​​вырашае, якія артыкулы будуць апублікаваныя. Падчас прыняцця артыкулаў да публікацыі ўлічваюцца меркаванні рэцэнзентаў адносна навуковай каштоўнасці працы, арыгінальнасці праблемы і яснасці аргументацыі.
  • Маніторынг этычных стандартаў: Рэдакцыйная калегія часопіса пастаянна сочыць за выкананнем дзеючых этычных стандартаў і прынцыпаў і прадухіляе практыку, несумяшчальную з гэтымі стандартамі.
  • Прынцып роўнага стаўлення: Раса, пол, рэлігія, паходжанне, грамадзянства або палітычныя перакананні аўтараў ніякім чынам не ўплываюць на ацэнку артыкулаў. Тэксты ацэньваюцца выключна па іх вартасцях.
  • Прынцып канфідэнцыяльнасці: Рэдакцыйная калегія не раскрывае ніякай інфармацыі аб прадстаўленых працах неўпаўнаважаным асобам. Асобы, упаўнаважаныя валодаць гэтай інфармацыяй: аўтар, прызначаныя рэцэнзенты, чальцы Рэдакцыйі, рэдактары і выдавец.
  • Прадухіленне канфлікту інтарэсаў: Неапублікаваныя артыкулы не могуць выкарыстоўвацца чальцамі Рэдакцыі або любымі іншымі асобамі, якія ўдзельнічаюць у працэсе публікацыі, без пісьмовай згоды аўтараў.
  • Прынцып навуковай сумленнасці: Чальцы Рэдакцыі забяспечваюць навуковую сумленнасць апублікаваных прац. Для падтрымання гэтай сумленнасці яны могуць уносіць адпаведныя змены і выпраўленні. У выпадку падазрэння на несумленную практыку (плагіят, фальсіфікацыю вынікаў даследаванняў) яны абавязаны прыняць рашэнне аб адкліканні тэксту з часопіса.

Рэдактары абавязаны апублікаваць адпаведныя выпраўленні, тлумачэнні або прабачэнні, калі гэта неабходна.

  • Адкліканне тэксту: Рэдакцыя мае права адклікаць артыкул пасля яго публікацыі, калі:

– ёсць доказы ненадзейнасці вынікаў даследавання і/або фальсіфікацыі даных, а таксама ў выпадку ненаўмысных памылак (напрыклад, у разліках, метадалагічных памылак);

– вынікі даследаванняў былі раней апублікаваныя ў іншым месцы;

– артыкул утрымлівае доказы плагіяту або парушае прынцыпы публікацыйнай этыкі.

Паведамленне аб адкліканні павінна разглядацца як эквівалент адклікання артыкула. ​​Гэта паведамленне павінна ўтрымліваць інфармацыю пра аўтара (у загалоўку трэба падаць як мінімум назву артыкула і прозвішча/прозвішчы аўтара/аўтараў артыкула) і прычыны адклікання. Варта адрозніваць ненаўмысныя памылкі ад наўмысных злоўжыванняў, якія прыводзяць да адклікання. Адкліканыя артыкулы не выдаляюцца з апублікаванай версіі часопіса, але іх адкліканне павінна быць выразна пазначана.

*

У выпадку, калі рэдакцыя атрымае інфармацыю пра абвінавачванні ў парушэннях, звязаных з апублікаванымі матэрыяламі, будуць ужытыя рэкамендацыі Камітэта па этыцы публікацый (COPE).

Рэдакцыя заклікае Аўтараў, Рэцэнзентаў і Чытачоў да зваротнай сувязі па электроннай пошце, тэлефоне або традыцыйнай пошце, калі яны падазраюць якія-небудзь парушэнні, у тым ліку (але не толькі): плагіят, фальсіфікацыю даных, маніпуляцыі або паўторнае выкарыстанне малюнкаў/табліц/цытат без належнай згоды, неэтычнае выкарыстанне інструментаў штучнага інтэлекту або праблемы, звязаныя з аўтарствам або ўкладам асобных аўтараў. Па абвінавачваннях, пададзеных у Рэдакцыю або Выдаўцу (як перад публікацыяй, так і пасля яе), будуць прыняты адпаведныя меры ў адпаведнасці з рэкамендацыямі COPE.

Рэдакцыя сумесна з Выдаўцом правядзе расследаванне для праверкі абвінавачванняў. Вынікі расследавання будуць паведамлены заяўніку, адпаведнай(-ым) асобе(-ам) і адпаведным установам. У выпадку лжывых абвінавачванняў вынікі расследавання таксама будуць паведамлены ўсім зацікаўленым бакам, у тым ліку ўстанове і кіраўніцтву інфарматара.

 

Функцыі рэдактара, аўтара і рэцэнзента

Часопіс прытрымліваецца Кодэкса паводзін COPE пры вызначэнні роляў і абавязкаў, а таксама Рэкамендацый па садзейнічанні добрасумленнасці ў навуковых публікацыях часопісаў, распрацаваных Саветам навуковых рэдактараў (Council of Science Editors CSE).

 

Функцыі рэдакцыі:

  • Галоўны рэдактар ​​(Editor-in-Chief, EiC) прызначаецца Варшаўскім універсітэтам. У яго абавязкі ўваходзіць прызначэнне намеснікаў рэдактара і іншых чальцоў каманды, неабходных для працы часопіса.
  • Рэдактары нясуць адказнасць за ўвесь кантэнт, апублікаваны ў часопісе.
  • Рэдактары нясуць адказнасць за маніторынг і забеспячэнне надзейнасці, своечасовасці, грунтоўнасці і цэласнасці працэсаў рэцэнзавання і рэдакцыйнай працы.
  • Рэдактары забяспечваюць цэласнасць навуковай прадукцыі, апублікаванай у часопісе.
  • Рэдактары нясуць адказнасць за прыняцце бесстаронніх рашэнняў.
  • Рэдактары прымяняюць рэкамендацыі COPE (https://publicationethics.org/sites/default/files/editorial-board-participation-cope-guideline.pdf) пры прызначэнні новых членаў рэдакцыйнай калегіі на пяцігадовы тэрмін. Тэрмін можа быць скарочаны ў выпадку прадузятасці або неэтычных паводзін чальца калегіі.
  • Рэдактары ўстанаўліваюць і рэалізуюць палітыку часопіса, а таксама расследуюць скаргі і выпадкі парушэнняў.
  • Рэдактары раскрываюць любыя канфлікты інтарэсаў, калі яны ўзнікаюць.

 

Правілы для аўтараў

  • Прынцып навуковай сумленнасці: Аўтары артыкулаў абавязаны прадставіць дакладнае апісанне праведзенага даследавання і аб’ектыўную інтэрпрэтацыю яго вынікаў. Артыкулы павінны ўтрымліваць інфармацыю, якая дазваляе ідэнтыфікаваць крыніцы даных і паўтарыць даследаванне. Прэзентацыя і інтэрпрэтацыя даных і вынікаў даследаванняў, якія парушаюць прынцыпы публікацыйнай этыкі, недапушчальныя і могуць прывесці да адклікання рукапісу.
  • Прынцып арыгінальнасці працы: Аўтары могуць прадстаўляць для публікацыі толькі свае ўласныя арыгінальныя працы. Даследаванні і/або інфармацыя іншых навукоўцаў, выкарыстаныя ў публікацыі, павінны быць пазначаны як цытаты. Плагіят або падтасоўка даных недапушчальныя.
  • Прынцып доступу да даных: Аўтары, якіх просяць прадставіць неапрацаваныя вынікі даследаванняў, выкарыстаныя ў тэксце, абавязаны забяспечыць доступ да гэтых даных, нават пасля публікацыі працы.
  • Прынцып канфлікту інтарэсаў аўтараў: Аўтары не павінны публікаваць тэксты, якія апісваюць адно і тое ж даследаванне, у больш чым адным часопісе. Падача адной і той жа працы ў больш чым адзін часопіс лічыцца неэтычнай.
  • Прынцыпы аўтарства:

– Аўтары, якія прадстаўляюць для публікацыі тэксты, напісаныя некалькімі аўтарамі, павінны раскрываць унёсак асобных аўтараў у сваю працу (у тым ліку прыналежнасць аўтараў і інфармацыю аб аўтарстве канцэпцый, здагадак, метадаў, пратакола і г. д., якія выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы тэксту).

– Ghostwriting i guest authorship з’яўляюцца праявай навуковых парушэнняў, і любыя выяўленыя выпадкі павінны быць выкрыты, у тым ліку належыць паведамляць адпаведным арганізацыям, такім як установы, што наймаюць аўтараў, навуковыя таварыствы, асацыяцыі навуковых рэдактараў і г. д.

– Адказнасць за тое, што асобы, якія ўнеслі свой уклад у напісанне артыкула, прынялі яго канчатковую версію, ляжыць на аўтарах, якія падаюць тэкст да публікацыі.

  • Прынцып надзейнасці крыніц: Аўтары абавязаны пералічыць у дадатку публікацыі, якія яны выкарыстоўвалі для стварэння свайго артыкула.

​​• Палітыка адносна памылак у апублікаваных працах: Калі аўтар/аўтары выяўляюць істотныя памылкі або недакладнасці ў сваіх тэкстах, яны абавязаны адразу паведаміць пра гэта рэдакцыі часопіса, каб тэкст мог быць адкліканы або памылкі выпраўлены.

 

Функцыі і абавязкі Аўтараў

Часопіс прытрымліваецца рэкамендацый CSE, якія вызначаюць ролі Аўтараў. Адносіны паміж Аўтарам і Рэдактарам заснаваныя на прынцыпе канфідэнцыяльнасці.

  • Аўтар-карэспандэнт адказвае за ўсю перапіску і запыты паміж Часопісам і Аўтарамі, у тым ліку за ўнясенне выпраўленняў, прадастаўленне зваротнай сувязі і неабходных згод і дазволаў.

Аўтары

  • падаюць дэкларацыю, якая пацвярджае арыгінальнасць прадстаўленай працы;
  • раскрываюць арыгінальнасць зместу, свой рэальны ўклад у даследаванне, канфлікты інтарэсаў і крыніцы фінансавання;
  • выконваюць рэкамендацыі Часопіса або Выдаўца па паўторным выкарыстанні матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, і забяспечваюць іх належнае прадстаўленне. Гэта таксама датычыць папярэдніх уласных прац Аўтараў;
  • павінны ведаць пра абавязацельствы па абмене данымі, якіх патрабуюць арганізацыі-спонсары (гл. палітыку Часопіса па абмене данымі);
  • у выпадку даследаванняў з удзелам людзей, канфідэнцыяльных або іншых абароненых законам матэрыялаў Аўтары павінны прадставіць адпаведныя згоды і дазволы.

Часопіс прытрымліваецца рэкамендацый Міжнароднага камітэта рэдактараў медыцынскіх часопісаў (International Committee of Medical Journal Editors ICMJE) і вызначае Аўтара як асобу, якая зрабіла істотны інтэлектуальны ўнёсак у даследаванне, падрыхтавала або крытычна перагледзела рукапіс на прадмет важнага інтэлектуальнага зместу, ухваліла канчатковую версію артыкула для публікацыі і нясе адказнасць за ўсе аспекты працы, звязаныя з яе дакладнасцю і цэласнасцю. Каб лічыцца Аўтарам, неабходна выканаць усе чатыры крытэрыі.

Аўтар-карэспандэнт пацвярджае, што ўсе асобы, пазначаныя ў якасці Аўтараў, зрабілі істотны ўнёсак у даследаванне, прапанаванае да ўвагі ў прадстаўленым артыкуле, і што ўсе гэтыя асобы ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы ўсяго рукапісу.

 

Суаўтары

Асобы, якія не адпавядаюць усім чатыром крытэрыям аўтарства, не могуць быць названыя Аўтарамі. Унёсак кожнага Аўтара павінен быць належным чынам адзначаны ў падзяках у рукапісе ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ICMJE. Такія асобы могуць, сярод іншага, адказваць за:

а) атрыманне фінансавання;

б) агульны нагляд за даследчай групай або адміністрацыйную падтрымку;

в) дапамогу ў напісанні;

г) тэхнічнае рэдагаванне;

д) лінгвістычную карэктуру;

е) канчатковую карэктуру (proofreading).

У выпадку, калі ўнёскі няроўныя, Рэдактары рэкамендуюць падаваць падрабязную інфармацыю пра ўнёсак кожнага Аўтара. Часопіс рашуча падтрымлівае выкарыстанне таксаноміі роляў Суаўтараў Contributor Roles Taxonomy CRediT пры апісанні канкрэтных роляў кожнага Суаўтара. Больш інфармацыі пра CRediT на:

https://onlinelibrary.wiley.com/doi/epdf/10.1002/leap.1210

 

Змены ў аўтарстве

Калі Аўтары просяць дадаць або выдаліць Аўтара пасля падачы або публікацыі артыкула, яны павінны абгрунтаваць такую змену і даць згоду ў форме подпісу ад усіх пералічаных Аўтараў, у тым ліку ад асобы, якую трэба дадаць або выдаліць. Змены аўтарства дапускаюцца толькі перад прыняццем рукапісу да публікацыі і толькі пасля адабрэння Рэдактарам. Рэдактар можа ўхваліць змены аўтарства, у тым ліку змену прозвішча, дапаўненне, выдаленне або змяненне парадку Аўтараў, пасля таго, як артыкул будзе прыняты да публікацыі. Такія запыты, аднак, прывядуць да прыпынення працы з рукапісам, пакуль не вырашыцца гэтае пытанне. Для ўжо надрукаваных матэрыялаў публікуецца выпраўленне.

Аўтарства штучнага інтэлекту (ШІ)

Пры падачы артыкула Часопіс патрабуе ад Аўтараў раскрыць інфармацыю пра тое, ці выкарыстоўвалі яны тэхналогіі штучнага інтэлекту для стварэння кантэнту (напрыклад, вялікія моўныя мадэлі [LLM], чат-боты або генератары малюнкаў). Аўтары, якія выкарыстоўвалі такія інструменты, павінны пазначыць аб’ём і спосаб іх выкарыстання ў суправаджальным лісце або ў асноўнай частцы прадстаўленага артыкула. Выкарыстанне ШІ для дапамогі ў напісанні павінна быць раскрыта ў раздзеле падзяк.

Непрымальныя формы аўтарства

Тры тыпы аўтарства лічацца непрымальнымі:

а) аўтары-прывіды (ghost authors) ‒ асобы, якія зрабілі значны ўнёсак, але не былі ідэнтыфікаваныя;

б) запрошаныя аўтары (guest authors) ‒ асобы, якія не зрабілі істотнага ўнёску;

в) аўтары дзеля ветлівасці ‒ асобы, слаба звязаныя з даследаваннем.

Часопіс прытрымліваецца вызначэнняў няправільнага аўтарства, распрацаваных Радай навуковых рэдактараў: https://www.councilscienceeditors.org/2-2-authorship-and-authorship-responsibilities.

Канфлікты інтарэсаў / спрэчныя інтарэсы

Усе Аўтары павінны раскрываць любыя канфлікты інтарэсаў, якія вызначаюцца як фінансавыя або асабістыя адносіны з іншымі асобамі ці арганізацыямі, дзеянні, якія могуць паспрыяць прадузятым адносінам да прадстаўленага артыкула. Гэтыя канфлікты ўключаюць сярод іншага сямейныя, працоўныя сувязі, кансультацыйныя паслугі, ганарары і фінансаванне.

Канфлікт інтарэсаў таксама распаўсюджваецца на адносіны Аўтараў з Рэдактарамі, Рэцэнзентамі, Рэдакцыйным Калегіяй, Рэдакцыйным бюро і Выдаўцом. Аўтарам рэкамендуецца паведамляць пра патэнцыяльныя канфлікты інтарэсаў перад падачай рукапісаў або падчас рэдакцыйнага працэсу. Часопіс таксама прымае раскрыццё інфармацыі, зробленае пасля публікацыі. Патэнцыяльныя канфлікты інтарэсаў сярод супрацоўнікаў Часопіса, у тым ліку Рэдактараў, членаў Рэдакцыйнай Калегіі, супрацоўнікаў і Выдаўца, будуць раскрыты на сайце часопіса.

Прэпублікацыя

Любая частка працы, раней абароненая аўтарскім правам трэцяй асобы, апублікаваная, размешчаная або перададзеная ў той жа форме, што і прадстаўленая ў Часопіс, будзе лічыцца прэпублікацыяй і таму не будзе апублікавана. Часопіс можа апублікаваць рукапіс, размешчаны на серверы прэпрынтаў або з DOI, толькі калі была дададзена значная колькасць новых звестак або арыгінальнага матэрыялу. Прэпрынт не лічыцца папярэдняй публікацыяй толькі ў тым выпадку, калі ён адпавядае наступнаму вызначэнню: “поўны навуковы рукапіс (часта адначасова прадстаўлены ў рэцэнзаваны часопіс), размешчаны аўтарамі на публічным серверы без фармальнага рэцэнзавання” (Джэрэмі М. Берг і інш. “Прэпрынты для навук аб жыцці”. Science 352 (2016), 899‒901. DOI: 10.1126/science.aaf9133).

Часопіс дапускае паўторную публікацыю даклада канферэнцыі толькі ў выпадку поўнага раскрыцця інфармацыі і належнага цытавання.

Паколькі часопіс прымяняе прынцып падвойнага сляпога рэцэнзавання, Аўтары павінны падрыхтаваць ананімную версію рукапісу (без прозвішчаў Аўтараў, афіліяцыі, інфармацыі аб фінансаванні, падзяк і г. д.), якая магла б раскрыць іх асобы.

Правілы для рэцэнзентаў

Рэцэнзенты ацэньваюць вартасць рукапісаў ад імя Рэдакцыі. Такім чынам яны ўплываюць на рашэнні, якія прымае Рэдакцыйная Калегія. Яны могуць таксама, пасля кансультацыі з аўтарамі, уплываць на канчатковы выгляд і паляпшэнне апублікаваных рукапісаў.

  • Своечасовасць: Рэцэнзенты абавязаны прадставіць свае рэцэнзіі да ўзгодненага тэрміну. ​​Калі па якой-небудзь прычыне (важнай, недахопу часу і г. д.) яны не могуць укласціся ў тэрмін або правесці рэцэнзію, яны павінны неадкладна паведаміць пра гэта Рэдакцыі.
  • Канфідэнцыяльнасць: Усе рэцэнзаваныя працы і водгукі на іх з’яўляюцца канфідэнцыйнымі. Раскрыццё работ і/або іх зместу трэцім асобам забаронена (акрамя тых, хто ўдзельнічае ў працэсе публікацыі).
  • Прынцып захавання стандартаў аб’ектыўнасці: Рэцэнзіі павінны быць аб’ектыўнымі па сваёй прыродзе. Крытыка аўтараў як асоб лічыцца як мінімум недарэчнай. Усе каментарыі рэцэнзентаў павінны быць належным чынам абгрунтаваны.
  • Прынцып надзейнасці крыніцы: Рэцэнзенты, пры неабходнасці, павінны вызначыць адпаведныя працы, звязаныя з тэмай артыкула, якія не цытаваў аўтар. Рэцэнзент павінен выявіць і паведаміць у Рэдакцыю пра любыя істотныя падабенствы паміж рэцэнзаваным артыкулам і іншымі працамі.
  • Палітыка рэцэнзентаў адносна канфлікту інтарэсаў: Рэцэнзенты не павінны выкарыстоўваць рэцэнзаваную працу ў асабістых мэтах. Яны таксама павінны ўстрымлівацца ад рэцэнзавання рукапісаў, якія могуць стварыць канфлікт інтарэсаў для аўтара/аўтараў).

 

*

Функцыі і абавязкі рэцэнзентаў

Часопіс прытрымліваецца рэкамендацый CSE адносна функцый і абавязкаў Рэцэнзентаў.

Абавязкі перад Аўтарамі:

  • Рэцэнзенты захоўваюць канфідэнцыяльнасць звестак аб працэсе рэцэнзавання.
  • Своечасова прадастаўляюць пісьмовыя, непрадузятыя і канструктыўныя водгукі.
  • Ацэньваюць арыгінальнасць, надзейнасць, зместавую і лінгвістычную дакладнасць артыкула.

Абавязкі перад Рэдакцыяй:

  • Рэцэнзенты аператыўна рэагуюць на запрашэнні да рэцэнзавання.
  • Раскрываюць любыя канфлікты інтарэсаў, этычныя праблемы, прадузятасць, плагіят або іншыя формы парушэнняў, якія яны выяўляюць.
  • Прадстаўляюць канструктыўную крытыку.
  • Прапаноўваюць спосабы паляпшэння рукапісу.

Абавязкі перад Чытачамі:

  • Рэцэнзенты гарантуюць, што прадстаўленае даследаванне можа быць праверана з дапамогай метадаў і спосабаў аналізу, апісаных у рукапісе.
  • Яны гарантуюць, што цытаваная літаратура з’яўляецца дакладнай і актуальнай.

 

Канфлікты інтарэсаў / спрэчныя інтарэсы

Рэцэнзенты абавязаны паведамляць пра любыя патэнцыяльныя канфлікты інтарэсаў у момант выказвання згодзе на рэцэнзаванне рукапісу або, калі такія не былі выяўлены раней, пасля публікацыі. Пры ўзнікненні сумненняў, што датычаць канфлікту інтарэсаў, рукапіс будзе перададзены іншаму Рэдактару або Рэцэнзенту. У выпадку раскрыцця канфлікту інтарэсаў працэс рэцэнзавання і рэдакцыйныя рашэнні будуць прымацца незалежна ад раскрытай інфармацыі і выключна на аснове якасці рукапісу.

Скаргі і апеляцыі

Незалежна ад паведамленняў аб неналежных паводзінах, Рэдакцыя заклікае Аўтараў, Рэцэнзентаў, Чытачоў і іншых асоб звяртацца да Галоўнага Рэдактара, Рэдактараў, чальцоў Рэдакцыйнай Калегіі, Выдаўца або Рэдакцыйнае бюро са скаргамі адносна Часопіса, яго супрацоўнікаў, Рэдакцыйнай Калегіі, Выдаўца або Рэцэнзентаў. Тыя, хто жадае выказаць занепакоенасць або падаць скаргу, могуць даслаць электронны ліст на адрас: ijbg.uw[at]gmail.com. Адпаведны бок правядзе расследаванне, ці былі выкананы належныя працэдуры. Заяўнік будзе паінфармаваны аб выніках расследавання ў пісьмовай форме.

Скаргі могуць тычыцца рэдакцыйных рашэнняў, апублікаваных артыкулаў, працэдуры рэцэнзавання, затрымак, неэтычных паводзін або любых іншых дзеянняў, якія заяўнік лічыць значнымі. Калі заяўнік вырашыць працягваць разгляд справы, ён можа звязацца непасрэдна з COPE. Працэдура даступная па адрасе: https://publicationethics.org/facilitation-and-integrity-subcommittee.

Даследчыцкія даныя і ўзнаўляльнасць вынікаў

Даследчыцкія даныя звычайна адносяцца да машыначытэльных лічбавых файлаў і могуць быць вызначаны як вынікі эксперыментаў і назіранняў, якія пацвярджаюць праведзеныя даследаванні. Часопіс заахвочвае аўтараў дзяліцца данымі ў стандартных фарматах, якія могуць быць даступныя і паўторна паўторна выкарыстаныя іншымі. Часопіс прытрымліваецца прынцыпаў FAIR (Findability – – Адшуквальнасць, Accessibility – Даступнасць, Interoperability – Узаемадзеянне, Reuse – магчымасць паўторнага выкарыстання) для лічбавых рэсурсаў.

Часопіс падтрымлівае цэласнасць даных і заахвочвае Аўтараў дзяліцца звесткамі, звязанымі з іх даследаваннямі, і любой іншай інфармацыяй, якая іх пацвярджае. Ён заахвочвае абмен данымі і праз сацыяльныя сеткі, рэпазіторыі, а таксама асабістыя і інстытуцыйныя вэб-сайты.

Часопіс падтрымлівае прынцыпы TRUST для лічбавых рэпазіторыяў і заклікае аўтараў размяшчаць свае даныя ў адным з рэпазіторыяў, пералічаных на OpenDOAR. Аўтары таксама павінны прытрымлівацца інстытуцыйных рэкамендацый і, дзе гэта магчыма, рэкамендацый фінансавых агенцтваў пры выбары платформы абмену данымі. Таксама рэкамендуецца цытаваць даныя ў рукапісе або ўказваць спосаб доступу да іх шляхам падавання нумару DOI або нумару доступу.

Часопіс заклікае аўтараў дзяліцца сваёй канчатковай версіяй публікацыі (VoR – Version of Record) і рукапісу, прынятага аўтарам (AAM – Author Accepted Manuscript), а таксама любымі данымі, звязанымі з іх даследаваннем. Аўтарам таксама рэкамендуецца выкарыстоўваць сервіс https://www.howcanishareit.com/, каб вызначыць, як можна падзяліцца сваім апублікаваным артыкулам.

Этычны кантроль

Аўтары, Рэдактары, Выдаўцы і Чытачы абавязаны прытрымлівацца прынцыпаў публікацыйнай этыкі, апісаных на вэб-сайце Часопіса. Часопіс заахвочвае паведамляць пра любыя неэтычныя практыкі, у тым ліку (але не абмяжоўваючыся імі): фальсіфікацыю даных/даследаванняў/малюнкаў/табліц, плагіят, ілжывае аўтарства, дубляванне публікацый, маніпуляцыі працэсам рэцэнзавання, утойванне канфлікту інтарэсаў, публікацыі, якія паходзяць з так званых “папяровых фабрык”, і іншае.

Падчас падачы матэрыялу Аўтар, які вядзе перапіску, павінен атрымаць пісьмовую згоду ад усіх Аўтараў. Адпаведныя фармуляры павінны быць даступныя па запыце і ўтрымліваць усе неабходныя згоды на выкарыстанне матэрыялаў трэціх асоб. Згоды таксама павінны быць атрыманы на даследаванні з удзелам людзей, апрацоўку канфідэнцыйных даных, а таксама на этычныя даследчыя і маркетынгавыя практыкі. У выпадку сумненняў рэдактары будуць прытрымлівацца рэкамендацый COPE.

Пасля публікацыі

Дыскусіі

Часопіс падтрымлівае дыскусіі пасля публікацыі артыкулаў. Чытачы могуць выказваць свае заўвагі, меркаванні, крытыку або падтрымку. Часопіс пакідае за сабой права падвяргаць крытыцы і адказы на крытыку рэцэнзаванню і публікаваць такія дыскусіі. Дыскусіі таксама могуць праводзіцца на знешніх мадэраваных платформах, такіх як PubPeer.

Паколькі часопіс прытрымліваецца рэкамендацый COPE, Рэдакцыя патрабуе, каб крытыка:

  • была па сутнасці,
  • не ўтрымлівала паклёпніцкага або дыскрэдытуючага зместу,
  • была падмацавана доказамі або звесткамі.

Чытачы могуць адпраўляць свае заўвагі адносна апублікаваных матэрыялаў па электроннай пошце на адрас: ijbg.uw[at]gmail.com. У залежнасці ад характару заўвагі і вынікаў расследавання, часопіс можа апублікаваць:

  • addendum (важную інфармацыю, раскрытую пасля публікацыі, якая пашырае разуменне артыкула),
  • заўвагу Рэдактара (інфармацыю пра пачатак расследавання),
  • рэдакцыйнае выказванне клопату,
  • выпраўленне,
  • адкліканне артыкула,
  • выпраўленне.

Ва ўсіх вышэйпералічаных выпадках часопіс выконвае рэкамендацыі COPE (https://publicationethics.org/resources/forum-discussions/expressions-of-concern).

Выпраўленні

Калі Аўтар заўважыць памылку пасля публікацыі артыкула, яму варта звязацца з Рэдакцыйным бюро па адрасе: ijbg.uw[at]gmail.com. У залежнасці ад характару памылкі Рэдакцыйнае бюро правядзе расследаванне і вырашыць, ці неабходнае выпраўленне. Працэдура выпраўлення распаўсюджваецца толькі на істотныя памылкі. Паведамленні аб пунктуацыйных памылках або памылках, якія не ўплываюць на сэнс або навуковую цэласнасць артыкула, разглядацца не будуць.

Адкліканне артыкула

Часопіс прытрымліваецца рэкамендацый COPE (https://publicationethics.org/node/19896) адносна працэдуры адклікання артыкула. ​​Артыкул будзе неадкладна адкліканы, калі:

  • выяўлены плагіят,
  • вынікі былі раней апублікаваныя без належнай спасылкі на папярэднія крыніцы, без раскрыцця інфармацыі Рэдактару, без дазволу на перавыданне або належнага абгрунтавання (у выпадках празмернай публікацыі),
  • ён утрымлівае матэрыялы або даныя, выкарыстаныя без неабходнай згоды,
  • ён парушае аўтарскія правы або ўздымае іншыя сур’ёзныя юрыдычныя пытанні (напрыклад, паклёп, парушэнне прыватнасці),
  • ён утрымлівае вынікі неэтычных даследаванняў,
  • ён быў апублікаваны выключна на падставе скампраметаванага або маніпуляванага працэсу рэцэнзавання,
  • Аўтары не раскрылі істотны канфлікт інтарэсаў, які, на думку Рэдактараў, мог паўплываць на інтэрпрэтацыю вынікаў або рэкамендацыі Рэдактара і Рэцэнзента.

Адпаведнае паведамленне аб адкліканні будзе апублікавана як асобны дакумент, незалежна ад зместу артыкула, так і на першай старонцы анлайн-версіі артыкула.

Выдаленне артыкула

Часопіс не выдаляе апублікаваныя матэрыялы, акрамя сітуацый, калі яны відавочна парушаюць закон. У такіх выпадках адклікання артыкула недастаткова, бо публікацыя можа трапіць пад судовы артыкул або ўяўляць рызыку для грамадскасці. У такіх выпадках змест артыкула выдаляецца, захоўваюцца толькі метаданыя (напрыклад, імёны аўтараў) разам з дакументам, які юрыдычна тлумачыць выдаленне.

Рэклама

Часопіс не прымае ніякіх рэкламных матэрыялаў для публікацыі. Унутраная рэклама можа з’яўляцца ў выглядзе банераў на сайце часопіса і ў самім часопісе. Рэклама не мае ніякага дачынення да рэдакцыйных рашэнняў.

Прамы маркетынг

У выпадку прамога маркетынгу Рэдакцыя прыкладзе ўсе намаганні, каб гэтыя дзеянні былі дакладна мэтанакіраванымі і ненавязлівымі.