Працэс падачы артыкулаў
Аўтараў просяць праверыць, ці адпавядае тэкст ніжэйпададзеным крытэрыям. Тэксты, якія не адпавядаюць рэдакцыйным патрабаванням, могуць быць адхілены.
- Артыкул з’яўляецца арыгінальнай навуковай працай;
- Артыкул раней не публікаваўся і не быў пададзены да друку ў іншым часопісе ці кнізе;
- Артыкул не парушае аўтарскіх правоў, юрыдычных і матэрыяльных інтарэсаў трэціх асоб, не выклікае ніякага канфлікту інтарэсаў;
- У дачыненні да гэтага артыкула не мае месца з’ява “ghostwriting” або “guest authorship”;
- Артыкул адпавядае патрабаванням, апісаным у правілах падрыхтоўкі артыкулаў.
Сярэдні час, неабходны для першапачатковай ацэнкі прадстаўленых рукапісаў, складае 4 тыдні. Сярэдні час, неабходны для разгляду прадстаўленых рукапісаў, складае 5 тыдняў. Часопіс выходзіць штогод у лютым. Такім чынам, час ад падачы артыкула да публікацыі залежыць ад даты падачы, і артыкулы, прадстаўленыя бліжэй да даты публікацыі, могуць быць апублікаваныя толькі ў нумары за наступны год.
Артыкул павінен быць пададзены праз электронны адрас рэдакцыі ijbg.uw[at]gmail.com.
Адзін файл павінен быць падпісаны наступным чынам: прозвішча_першыя два-тры словы назвы артыкула.
Паколькі часопіс выкарыстоўвае сістэму двайнога сляпога рэцэнзавання, Аўтары абавязаны падрыхтаваць і даслаць другі ананімны рукапіс (без імёнаў Аўтараў, афіліяцый, інфармацыі аб фінансаванні, падзяках і г. д., што магло б раскрыць іх асобы).
Разам з тэкстам (у дадатковым файле) неабходна падаць наступную інфармацыю пра Аўтара: імя і прозвішча, навуковая ступень, месца працы (універсітэт або іншая ўстанова, кафедра/факультэт, пасада, працоўны адрас), адрас электроннай пошты (пажадана працоўны), адрас для карэспандэнцыі, навуковая спецыяльнасць, навуковыя інтарэсы, а таксама спіс усіх артыкулаў Аўтара за апошнія два гады. Падаючы персанальныя даныя, Аўтар згаджаецца на іх публікацыю як у друкаваным, так і ў электронным фармаце.
Да артыкула / рэцэнзіі павінна быць дададзена Дэкларацыя, якая павінна быць падпісана аўтарам.
a) Папярэдняя рэдакцыйная ацэнка
Праверка адпаведнасці тэксту профілю часопіса і фармальным патрабаванням (да 4 тыдняў).
b) Навуковае рэцэнзаванне
Працэдура double-blind review (да 5 тыдняў).
Артыкул ацэньваецца двума рэцэнзентамі.
Магчымыя рашэнні:
- прынята,
- нязначныя выпраўленні,
- істотныя выпраўленні,
- адхілена.
c) Этап выпраўленняў
Тэрмін для ўнясення паправак складае 2 тыдні.
d) Канчатковае рашэнне рэдакцыі
Рашэнне рэдакцыі аб прыняцці або адхіленні тэксту.
e) Рэдагаванне і карэктура
Моўная рэдакцыя, аўтарская карэктура і канчатковае зацвярджэнне аўтарам свайго тэксту да друку.
f) Публікацыя
Публікацыя ў нумары часопіса з нумарам DOI, у сістэме адкрытага доступу, на сайце часопіса і Выдавецтваў Варшаўскага ўніверсітэта.
Больш гл. Правілы падрыхтоўкі артыкулаў.
