Для аўтараў
Дзеля прадухілення з’яў, вядомых як «прывіднае напісанне» і «гасцявое аўтарства», Рэдакцыя надае асаблівую ўвагу дакладнасці навуковых публікацый і патрабуе ідэнтыфікацыі аўтараў/сааўтараў, якія ўнеслі значны ўклад у стварэнне выдання. Просім таксама падаваць інфармацыю аб крыніцах фінансавання публікацыі, унёску навуковых і даследчых устаноў, аб’яднанняў і іншых суб’ектаў.
Усе артыкулы праходзяць двайны працэс рэцэнзавання (рэцэнзенты прызначаюцца з розных цэнтраў у розных краінах).
Запрашаем усіх ахвотных дасылаць свае матэрыялы. Тэксты трэба адпраўляць на электронную пошту rkaleta@uw.edu.pl і bmz.jbjo@gmail.com.
Рэдакцыя часопіса «Беларуская мова як замежная» (БМЗ) разгледзіць артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы, у якіх закранаюцца разнастайныя праблемы беларускае культуры, літаратуры i БМЗ, напр.:
1) методыка выкладання – метады выкладання граматыкі, ведаў пра Беларусь; развіццё навыкаў вуснага маўлення, аўдыявання, чытання і пісьма; новыя тэхналогіі на занятках па беларускай мове; азнаямленне з літаратурнымі тэкстамі; выкарыстанне літаратурных тэкстаў у міжнародных, аднанацыянальных групах і ў (не)славянскіх групах і г. д.;
2) беларушчына замежнікаў – аналіз моўных памылак; даследаванне г. зв. пераходнай мовы (анг. interlanguage) і вымаўлення;
3) параўнальная глотадыдактыка – напр., беларуска-польская, беларуска-расійская, беларуска-нямецкая і г. д.; даследаванне падабенстваў і адрозненняў моў; параўнанне метадаў выкладання, праграм курсаў, моўных цяжкасцяў, ролі выкладчыка і г. д.
4) гісторыя і сучаснасць выкладання беларускай мовы як замежнай – старыя і новыя падручнікі беларускай мовы як замежнай, спосабы прэзентацыі матэрыялу, тэматычная разнастайнасць;
5) мова і культура – пытанні культурнай лінгвістыкі (лінгвакраіназнаўства, лінгвакультуралогія, беларусазнаўства); міжкультурная камунікацыя, выкладанне мовы і культуры Беларусі; месца культуры ў выкладанні мовы; прымаўкі, прыказкі, фразеалогія, безэквівалентная лексіка, маўленчы этыкет; стэрэатыпы ў падручніках, ролі мужчыны і жанчыны; распаўсюджаныя імёны і прозвішчы, рысы характару беларусаў; табуізацыя некаторых тэм, такіх, як эротыка, смерць, рэлігія; ідэалізацыя герояў падручнікаў, іх сям’і;
6) моўная прагматыка – напр., прывітанне, развітанне, падзяка, прабачэнне, просьба;
7) праблемы сертыфікацыі ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай;
8) беларуская мова як замежная ў Беларусі і за мяжой;
9) прыклады матэрыялаў, практыкаванняў ды заняткаў па беларускай мове як замежнай;
10) праблемы адукацыі і працы выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай у Беларусі і за мяжой, памылкі лектараў.
Патрабаванні да афармлення артыкулаў і рэцэнзіяў для часопіса «Беларуская мова як замежная»
Матэрыялы друкуюцца на беларускай, польскай і ангельскай мовах.
Дасланыя тэксты павінны быць напісаны ў адным з тыповых рэдактараў, пажадана ў апошніх версіях MS Word for Windows. Тэкст павінен быць падрыхтаваны з адключанай функцыяй аўтаматычнага пераносу.
Шрыфт Garamond 12, інтэрвал 1,5 (у спасылках памер шрыфта – 10, інтэрвал паміж радкамі – 1,0).
Да артыкула/рэцэнзіі належыць далучыць таксама Дэкларацыю, якая павінна быць падпісаная ўласнаручна. Запоўненую і падпісаную Дэкларацыю можна прынесці асабіста на Кафедру беларусістыкі, адправіць па пошце ў рэдакцыю альбо адсканаваць/сфатаграфаваць і скан/фота арыгіналу даслаць па электроннай пошце на адрас rkaleta@uw.edu.pl.
Аб’ём артыкула не павінен быць меншы за 15 000 знакаў з прабеламі і не большы за 1 выдавецкі аркуш (40 000 знакаў з прабеламі). Аб’ём рэцэнзій і справаздачаў – да 8000 знакаў з прабеламі.
Цытаты да трох радкоў тэксту бяруцца ў двукоссі (без курсіву), больш доўгія цытаты падаём у асобным абзацы, выкарыстоўваючы шрыфт памерам 10 пунктаў; апушчаныя фрагменты цытаты павінны быць пазначаны трыма кропкамі ў круглых дужках (…) у тэкстах на польскай мове і кутніх дужках <…> у тэкстах на беларускай мове.
Аўтарскія каментары падаюцца ў зносках унізе старонкі (шрыфт памерам 10 пунктаў), якія ўводзяцца аўтаматычна. Зноску ў асноўным тэксце на польскай і беларускай мовах ставім перад кропкай (1.), або пасля двукосся і перад кропкай (“1.), а ў тэксце на англійскай мове пасля кропкі (.1).
Дапускаецца выкарыстанне ў тэксце вылучэнняў, г. зн. курсіву і тлустага шрыфту. Курсівам падаём назвы навуковых працаў і інш. (у тэксце і зносках), іншамоўныя выразы, а таксама словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца як прыклады. Тлустым – загалоўкі, тэрміны і фрагменты тэксту, якія патрабуюць вылучэння.
У двукоссі ((„” без курсіву) бяруцца (у асноўным тэксце і зносках) назвы часопісаў, напрыклад: „Acta Albaruthenica”. У тэкстах на англійскай мове назвы часопісаў запісваюцца курсівам без двукоссяў, напрыклад: Acta Albaruthenica.
Пры першым згадванні даследчыка падаем поўнае імя і прозвішча, далей толькі прозвішча з ініцыялам імя.
Пры першым згадванні ўстановаў падаем поўную іх назву разам з абрэвіятурай (у дужках), далей павінна выкарыстоўвацца толькі абрэвіятура.
Бібліяграфічныя прыпісы змяшчаем у тэксце. Дапускаюцца аўтаматычна прастаўленыя спасылкі знізу старонкі для дадатковых заўваг і каментароў, але не для звычайных спасылак на літаратуру.
Тэксты, пададзеныя ў наш гадавік, павінны быць напісаныя ўнармаванаю моваю і падрыхтаваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі, вызначанымі рэдакцыяй. Тэксты, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, не будуць надрукаваныя.
Адказнасць за захаванне аўтарскіх і выдавецкіх правоў нясе Аўтар.
Афармленне артыкула
Імя (не ініцыял) і прозвішча аўтара
Імя і прозвішча аўтара па-англійску (як у пашпарце)
Месца працы аўтара (напр. Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча; University of Warsaw, Poland)
Адрас электроннай пошты аўтара
Асабісты нумар навукоўца ORCID
Загаловак
Рэзюмэ па-беларуску (каля 0,5 старонкі) павінна ўтрымліваць інфармацыю па мінімум 4-х з 5-ці наступных пунктаў:
1) апісанне прадмета даследавання – абавязкова;
2) абгрунтаванне актуальнасці тэмы;
3) фармулёўка мэт даследавання;
4) апісанне методыкі даследавання;
5) фармулёўка вынікаў даследавання.
5 ключавыx слоў па-беларуску
Загаловак па-англійску
Рэзюмэ па-англійску (каля 0,5 старонкі) павінна ўтрымліваць інфармацыю па мінімум 4-х з 5-ці наступных пунктаў:
1) апісанне прадмета даследавання – абавязкова;
2) абгрунтаванне актуальнасці тэмы;
3) фармулёўка мэт даследавання;
4) апісанне методыкі даследавання;
5) фармулёўка вынікаў даследавання.
5 ключавыx слоў па-англійску
Асноўны тэкст
Літаратура (ненумараваны алфавітны спіс)
Цытаты падаюцца ў двукоссі (“”) – без курсіву. Ілюстрацыйны матэрыял вылучаецца курсiвам. Спасылкі на літаратуру змяшчаюцца ў артыкуле ў квадратных дужках, падаём прозвішча аўтара або рэдактара, год выдання і старонку, напр.:
У выпадку, калі Аўтар адзін: [Kот 2015: 58],
працы, апублікаваныя адным Аўтарам на працягу аднаго года, абазначаюцца літарамі алфавіту і аддзяляюцца коскамі: [Кот 2015a: 65, 2015b: 120-124].
У выпадку, калі Аўтраў двое: [Барыс, Каліта 2015: 65].
У выпадку, калі Аўтараў трое: [Барыс, Каліта, Трат 2015: 65].
Шмат Аўтараў: [Каліта і інш. 2015: 65] – у бібліяграфіі павінны быць пералічаны ўсе аўтары.
Калі ў сказе сустракаецца імя Аўтара, яно не павінна паўтарацца ў дужках, напр. „Радаслаў Калета [2013: 123-125] сцвярджае, што…”; „У сваіх артыкулах [2019a, 2019b] Калета шмат увагі надаваў…”.
Калі мы цытуем творы розных Аўтараў, то пералічваем іх у храналагічным парадку па гадах выдання (пачынаючы ад ранейшых твораў) і раздзяляем іх кропкамі з коскамі, напрыклад: [Каліта 2001: 15; Барыс 2015: 65].
Працы, выдадзеныя пад рэдакцыяй, падаюцца гэтак жа, як і арыгінальныя творы, з дадаткам у круглых дужках (red.) / (рэд.) / (ed.), у залежнасці ад мовы працы, напрыклад:
1 рэдактар: [Калета (рэд.) 2015: 54];
2 рэдактары: [Барыс, Каліта (рэд.) 2015: 65];
3 рэдактары: [Барыс, Каліта, Трат (рэд.) 2015: 65];
шмат рэдактараў: [Kaліта і інш. (рэд.) 2015: 65] – у бібліяграфіі павінны быць пералічаны ўсе рэдактары.
Бібліяграфічны спіс, размяшчаецца ў канцы артыкула ў ненумараваным алфавітным парадку. Кірылічныя і лацінаграфічныя працы нельга падаваць ўпярэмешку агульным спісам. Кірылічныя бібліяграфічныя пазіцыі павінны быць транслітараваныя на сайце: https://www.translitteration.com/transliteration/en/belarusian/scholarly/
Першым падаецца арыгінал, а пасля ў квадратных дужках транслітараваны варыянт.
Аўтар складае адзін спіс літаратуры (Bibliografia, Бібліяграфія) для ўсяе працы. Парадак бібліяграфічных запісаў павінен быць алфавітны, паводле прозвішчаў аўтараў альбо рэдактараў. Рэдактары зборнікаў і інш. павінны быць пазначаныя скарачэннем на мове публікацыі (red.) / (рэд.) / (ed.). Спіс павінен утрымліваць толькі працы, на якія Аўтар спасылаецца альбо цытуе ў тэксце. Не трэба нумараваць працы; кожная новая пазіцыя павінна пачынацца з новага абзаца.
Працы аднаго Аўтара павінны быць пералічаны ад самых старых да самых новых, напрыклад:
Kaleta Radosław. 2014. Białorusko-polska homonimia międzyjęzykowa. Warszawa: Slawistyczny Ośrodek Wydawniczy Instytutu Slawistyki Polskiej Akademii Nauk.
Kaleta Radosław. 2015. Polsko-białoruska lapsologia glottodydaktyczna. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.
Kaleta Radosław. 2018. Błędologia w glottodydaktyce białorutenistycznej. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.
Творы аднаго аўтара, апублікаваныя ў адным годзе, пералічваюцца ў алфавітным парадку назваў (старонкі пазначаюцца праз працяжнік –, а не праз злучок -), напрыклад:
Kaleta Radosław. 2013a. O projekcie słownika białorusko-polskich fałszywych przyjaciół tłumacza na tle dorobku leksykografii polsko-białoruskiej. „Studia Slavica”, t. XVII/1: 83–90.
Kaleta Radosław. 2013b. Rodzaje homonimii międzyjęzykowej (przegląd stanowisk). „Respectus Philologicus”, t. 23 (28): 141–150.
Kaleta Radosław. 2013c. Złudne odpowiedniki białorusko-polskie. „Studia z Filologii Polskiej i Słowiańskiej”, t. 48: 123–141.
Прыклады:
- Манаграфіі і слоўнікі
Важнік Сяргей. 2008. Кантрастыўны сінтаксіс польскай і беларускай моў. Семантыка і дыстрыбуцыя дзеяслоўнага прэдыката. Мінск [Važnìk Sjarhej. 2008. Kantrastyǔny sìntaksìs polʹskaj ìbelaruskaj moǔ. Semantyka ì dystrybucyâ dzeâsloǔnaga prèdykata, Mìnsk].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Važnìk 2008: 15]; у тэксце на беларускай мове: [Важнік 2008: 15].
Chylak-Schroeder Teresa, Głuszkowska-Babicka Jadwiga, Jasińska-Socha Teresa (red.). 2012. Słownik białorusko-polski. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Chylak-Schroeder, Głuszkowska-Babicka, Jasińska-Socha (red.) 2012: 15]; у тэксце на беларускай мове: [Chylak-Schroeder, Głuszkowska-Babicka, Jasińska-Socha (рэд.) 2012: 15].
У выпадку частых спасылак на мноства розных слоўнікаў можна выкарыстоўваць скарачэнні назваў слоўнікаў замест іх рэдактараў, напрыклад: [SBP 2012: 15]. У такой сітуацыі ў бібліяграфіі неабходна ўказаць наступныя дадзеныя: SBP 2012 = Chylak-Schroeder Teresa, Głuszkowska-Babicka Jadwiga, Jasińska-Socha Teresa (red.). 2012. Słownik białorusko-polski. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.
- Манаграфія пад рэдакцыяй
Лагвінец Алесь, Чуліцкая Таццяна. (рэд.). 2013. Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты. Варшава [Lagvìnec Ales′, Čulìckaâ Tаccjana. (rèd.). 2013. Belarusʹ ì belarusy sârod susedzâǔ: gìstaryčnyâ stèrèatypy ì palìtyčnyâ kanstrukty. Varšava].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай: [Lagvìnec, Čulìckaâ (red.) 2013] і англійскай мовах: [Lagvìnec, Čulìckaâ (eds.) 2013]; у тэксце на беларускай мове: [Лагвінец, Чуліцкая (рэд.) 2013].
- Раздзел у манаграфіі пад рэдакцыяй
Лобач Уладзімір. 2013. Вобразы суседніх народаў у традыцыйным светапоглядзе беларусаў. У: Лагвінец Алесь, Чуліцкая Таццяна (рэд.). Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты. Варшава. 39-52 [Lobač Uladzimir. 2013. Vobrazy susednìh narodaǔ u tradycyjnym svetapoglâdze belarusaǔ. U: Lagvìnec Ales′, Čulìckaâ Tаccjana. (rèd.). Belarusʹ ì belarusy sârod suseddzâǔ: gìstaryčnyâ stèrèatypy ì palìtyčnyâ kanstrukty. Varšava. 39-52].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Lobač 2013]; у тэксце на беларускай мове: [Лобач 2013].
- Артыкул у часопісе
Калета Радаслаў. 2013. Пра беларуска-польскіх ‘‘фальшывых сяброў пераклaдчыка”. «Acta Albaruthenica» № 13: 135-144 [Kaleta Radaslaŭ. 2013. Pra belaruska-polʹskìh ‘‘falʹšyvyh sâbroǔ perakladčyka”.«Acta Albaruthenica» № 13: 135-144].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Kaleta 2013]; у тэксце на беларускай мове: [Калета 2013].
- Публікацыі з iнтэрнэту
Павінны быць пададзены ўсе даступныя на сайце звесткі: імя і прозвішча аўтара тэксту, назву, год публікацыі тэксту на сайце (пры наяўнасці). Павінна быць пазнака [online] і спасылка (калі яна вельмі доўгая – яе можна скараціць, выкарыстоўваючы інструмент для скарачэння URL-адрасоў, даступны ў Інтэрнэце) і дата доступу да тэксту ў квадратных дужках.
Калета Радаслаў. 2016. Выкладчык беларускай мовы з Польшчы: ‘‘Беларусы не павінны баяцца рабіць памылкі і павінны гаварыць па-беларуску” [Kaleta Radaslaŭ. 2016. Vykladčyk belaruskaj movy z Polʹščy: ‘‘Belarusy ne pavìnny baâcca rabìcʹ pamylkì ì pavìnny gavarycʹ pa-belarusku] [online] https://radiokultura.by/be/news/vykladchyk-belaruskay-movy-z-polshy-belarusy-ne-pavinny-bayacca-rabic-pamylki-i-pavinny-gavaryc [04.11.2016].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Kaleta 2016]; у тэксце на беларускай мове: [Калета 2016].
Корбут Віктар. 2021. Мовазнавец: Становішча беларускай мовы ў Польшчы сёння найлепшае з усіх краін за межамі Беларусі [Korbut Viktar. 2021. Movaznavec: Stanovišča belaruskaj movy ŭ Pol′ščy sënnja najlepšae z usix krain za mežami Belarusi] [online] https://www.polskieradio.pl/396/8226/artykul/2818282 [01.10.2021].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Korbut 2021]; у тэксце на беларускай мове: [Корбут 2021].
Genealogia Polaków: Katalog Powstańców Styczniowych [online] https://genealogia.okiem.pl/powstanies/index.php?nazwisko=Piekarski [28.09.2019].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай, англійскай і беларускай мовах: [Genealogia Polaków… (online)]. Калі загаловак доўгі, дастаткова ўключыць у спасылку толькі першыя 2-3 словы і паставіць шматкроп’е. Калі на старонцы не пазначаны год выдання, дадаем у дужках (online).
Gliński Mikołaj. Polska i Białoruś – żywoty bliźniacze [online] https://culture.pl/pl/artykul/polska-i-bialorus-zywoty-blizniacze [25.03.2025].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай, англійскай і беларускай мовах: [Gliński (online)].
- Неапублікаваныя кандыдацкія/магістэрскія дысертацыі
Kaleta Radosław. 2007. Wybrane aspekty morfologiczne w porównaniu dwóch ortograficznych standardów: taraszkiewicy i narkomauki. Praca magisterska. Promotor: dr hab. Nina Barszczewska. Warszawa: Uniwersytet Warszawski.
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай, англійскай і беларускай мовах: [Kaleta 2007: 15].
- Выступ на канферэнцыі
Bernatowicz Joanna. 2024. Polski przekład Długiej drogi do domu Wasila Bykaua – wyzwania, konteksty, strategie translatorskie. Konferencja Wasil Bykau. Dziedzictwo literackie w nowej perspektywie (z okazji 100-lecia urodzin literata). Uniwersytet Warszawski.
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай, англійскай і беларускай мовах: [Bernatowicz 2024].
Афармленне рэцэнзіі
Ініцыял і прозвішча аўтара або аўтараў, загаловак кнігі, выдавецтва, месца і год выдання, колькасць старонак
Асноўны тэкст
Імя і прозвішча аўтара рэцэнзіі
Месца працы аўтара рэцэнзіі (напр. Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт)
Адрас электроннай пошты аўтара
Рэдакцыя пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.