We use cookies on this site to enhance your user experience. Do You agree?

Read more

Навіны

Запрашаем усіх жадаючых дасылаць свае матэрыялы (гл. Для аўтараў).
Тэксты трэба адпраўляць адначасова на наступныя адрасы:  rkaleta@uw.edu.pl і bmz.jbjo@gmail.com.

Рэдакцыя часопіса «Беларуская мова як замежная» (БМЗ) разгледзіць артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы, у якіх закранаюцца разнастайныя праблемы беларускае культуры, літаратуры i БМЗ, напр.:

1)        методыка выкладання – метады выкладання граматыкі, ведаў пра Беларусь; развіццё навыкаў вуснага маўлення, аўдыявання, чытання і пісьма; новыя тэхналогіі на занятках па беларускай мове; азнаямленне з літаратурнымі тэкстамі; выкарыстанне літаратурных тэкстаў у міжнародных, аднанацыянальных групах і ў (не)славянскіх групах і г. д.;

2)        беларушчына замежнікаў – аналіз моўных памылак; даследаванне г. зв. пераходнай мовы (анг. interlanguage) і вымаўлення;

3)        параўнальная глотадыдактыка – напр. беларуска-польская, беларуска-расійская, беларуска-нямецкая і г. д.; даследаванне  падабенстваў  і  адрозненняў  моў; параўнанне метадаў выкладання, праграм курсаў, моўных цяжкасцяў, ролі выкладчыка і г. д.

4)        гісторыя і сучаснасць выкладання беларускай мовы як замежнай – старыя і новыя падручнікі беларускай мовы як замежнай, спосабы прэзентацыі матэрыялу, тэматычная разнастайнасць;

5)        мова і культура – пытанні культурнай лінгвістыкі (лінгвакраіназнаўства, лінгвакультуралогія, беларусазнаўства); міжкультурная камунікацыя, выкладанне мовы і культуры Беларусі; месца культуры ў выкладанні мовы; прымаўкі, прыказкі, фразеалогія, безэквівалентная лексіка, маўленчы  этыкет; стэрэатыпы ў падручніках,  ролі мужчыны і жанчыны; распаўсюджаныя імёны і прозвішчы, рысы характару беларусаў; табуізацыя некаторых тэм, такіх, як эротыка, смерць, рэлігія; ідэалізацыя герояў падручнікаў, іх сям’і;

6)        моўная прагматыка – напр. прывітанне, развітанне, падзяка, прабачэнне, просьба;

7)        праблемы сертыфікацыі ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай;

8)        беларуская мова як замежная ў Беларусі і за мяжой;

9)        прыклады матэрыялаў, практыкаванняў ды заняткаў па беларускай мове як замежнай;

10)        праблемы адукацыі і працы выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай у Беларусі і за мяжой, памылкі лектараў.