We use cookies on this site to enhance your user experience. Do You agree?

Read more

Пра выданне

Belaruskaja Mova jak Zameznaja eISSN 2544-5448, ISSN 2544-6789, KRS PR 21248

БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК ЗАМЕЖНАЯ

Часопіс «Беларуская мова як замежная» быў заснаваны ў 2017 годзе ў Беларускай глотадыдактычнай майстэрні Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта і займаецца папулярызацыяй вывучэння і выкладання беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і беларускай культуры ў Польшчы і ў свеце. Гэта адзіны ў сваім родзе часопіс у свеце, які падтрымлівае беларусістычныя глотадыдактычныя даследаванні. Часопіс выходзіць у Выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта пераважна на беларускай мове (артыкулы маюць англамоўныя рэзюмэ), але друкуюцца таксама тэксты на англійскай і польскай мовах. Закранае праблемы адукацыі, методыку выкладання, спецыфічную сацыялінгвістычную сітуацыю ў Беларусі і феномен цікавасці да яе за межамі Беларусі. У склад рэдакцыі часопіса ўваходзяць навукоўцы з розных акадэмічных цэнтраў Польшчы, Беларусі, Украіны, Вялікабрытаніі і ЗША. Усе артыкулы праходзяць двайны працэс рэцэнзавання (рэцэнзенты прызначаюцца з розных цэнтраў у розных краінах). Часопіс знаходзіцца ў адкрытым доступе пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 PL (CC BY-NC-ND 3.0 PL).

Архіў


Этычныя прынцыпы

Дзеля прадухілення з’яў, вядомых як «прывіднае напісанне» і «гасцявое аўтарства», Рэдакцыя надае асаблівую ўвагу дакладнасці навуковых публікацый і патрабуе ідэнтыфікацыі аўтараў/сааўтараў, якія ўнеслі значны ўклад у стварэнне выдання. Просім таксама падаваць інфармацыю аб крыніцах фінансавання публікацыі, унёску навуковых і даследчых устаноў, аб’яднанняў і іншых суб’ектаў (гл. больш).