Этычныя прынцыпы
Этычныя прынцыпы часопісa
З пункту гледжання добрых практык і прынцыпаў этыкі публікацый, рэдакцыя прытрымліваецца рэкамендацый Committee on Publication Ethics (COPE), з якімі больш падрабязна можна пазнаёміцца пад адрасам: https://publicationethics.org/resources/code-conduct.
Каб палегчыць супрацоўніцтва аўтараў і рэцэнзентаў з рэдакцыяй часопіса «Беларуская мова як замежная», мы публікуем найбольш важныя этычныя прынцыпы, якімі кіруецца наша дзейнасць кіруемся ў нашай дзейнасці.
Прынцыпы аўтарства
Аўтар можа дасылаць для публікацыі толькі ўласныя, арыгінальныятэксты. Даследаванні і/або інфармацыя іншых навукоўцаў, якія выкарыстоўваюцца ў публікацыі, павінны быць аформлены як цытаты. Усе артыкулы, дасланыя ў часопіс «Беларуская мова як замежная», правяраюцца ў сістэме барацьбы з плагіятам iThenticate. Плагіят, самаплагіят або фальсіфікацыя дадзеных недапушчальныя. Аўтары, якія прадстаўляюць шматаўтарскія тэксты для публікацыі, абавязаны раскрываць уклад асобных аўтараў у іх стварэнне (уключаючы прыналежнасць аўтараў і інфармацыю, хто з’яўляецца аўтарам канцэпцый, тэзісаў, метадаў, пратаколаў і г.д., якія выкарыстоўваліся пры стварэнні тэксту). Рэдакцыя інфармуе, што так званыя ghostwriting і guest authorship з’яўляюцца праявай навуковай несумленнасці, і выяўленыя выпадкі будуць выкрывацца, у тым ліку будуць інфармаваныя адпаведныя арганізацыі, у тым ліку установа працы аўтара, навуковыя таварыствы, ды асацыяцыі навуковых рэдактараў. Купля або продаж аўтарства навуковых прац недапушчальная.
Парадак дзеянняў у выпадку падазрэнняў пра плагіят, самаплагіят, фальсіфікацыю дадзеных, ghostwriting і guest authorship: https://www.ebib.pl/pliki/25/full_set_of_polish_flowcharts.pdf
Прынцып роўнага абыходжання
Раса, пол (у тым ліку цяжарнасць і гендэрная ідэнтычнасць), сэксуальная арыентацыя, рэлігія, паходжанне, грамадзянства, узрост, сямейнае становішча, інваліднасць і палітычныя перакананні аўтараў ніякім чынам не ўплываюць на ацэнку тэкстаў. Тэксты ацэньваюцца толькі паводле зместу.
Прынцып выканання прававых і этычных патрабаванняў у дачыненні да людзей, якія ўдзельнічаюць у даследаваннях
Супрацьдзеянне канфліктам інтарэсаў. Неапублікаваныя тэксты, канфідэнцыяльная інфармацыя і ідэі павінны захоўвацца ў таямніцы і не могуць выкарыстоўвацца рэдакцыяй часопіса і іншымі асобамі, якія ўдзельнічаюць у публікацыі, без пісьмовай згоды аўтараў. Аўтары, рэцэнзенты і рэдактары абавязаны паведамляць аб канфліктах інтарэсаў. Больш падрабязны разгляд выпадкаў канфліктаў інтарэсаў і супрацьдзеяння ім можна знайсці пад адрасам: https://www.ebib.pl/pliki/25/full_set_of_polish_flowcharts.pdf