Працэс рэцэнзавання
Працэс навуковага рэцэнзавання
Усе рукапісы, прадстаўленыя ў Часопіс, праходзяць працэс двайнога сляпога рэцэнзавання (імёны Аўтараў і Рэцэнзентаў не раскрываюцца). Для рукапісаў, першапачаткова прынятых рэдакцыяй, праводзяцца дзве незалежныя знешнія рэцэнзіі пасля праходжання тэхнічнага агляду і праверкі іх тэматычнай адпаведнасці профілю Часопіса. Рэцэнзенты прадстаўляюць свае меркаванні ў пісьмовай форме разам з дэкларацыяй аб любых патэнцыяльных канфліктах інтарэсаў і інфармацыяй аб тым, ці змаглі яны ідэнтыфікаваць Аўтараў. Форма рэцэнзавання даступная па адрасе: Для рэцэнзентаў • International Journal of Belarusian Glottodidactics
Працэс рэцэнзавання з’яўляецца ананімным і канфідэнцыяльным. Калі меркавання Рэцэнзентаў акажацца недастаткова, Рэдакцыя можа запрасіць дадатковых рэцэнзентаў ці абмеркаваць пытанне паміж супрацоўнікамі часопіса. Канчатковае рашэнне аб публікацыі ў Часопісе заўсёды прымае Галоўны Рэдактар. Стандартная працэдура рэцэнзавання распаўсюджваецца на ўсе паўнатэкставыя і аглядныя артыкулы.
Матэрыялы канферэнцый публікуюцца толькі ў тым выпадку, калі яны адпавядаюць крытэрыям прэпублікацыі (гл. раздзел “Прэпублікацыя”) і таксама падпарадкоўваюцца стандартнай працэдуры рэцэнзавання. Артыкулы, напісаныя Рэдактарамі, членамі Рэдакцыйнай Калегіі або іншымі асобамі, якія маюць патэнцыяльны канфлікт інтарэсаў з Часопісам (які павінен быць раскрыты), падпарадкоўваюцца стандартнай працэдуры рэцэнзавання, што праводзіцца членамі Калегіі і Рэцэнзентамі, не звязанымі з Аўтарамі.
Для артыкулаў, аўтарам якіх з’яўляецца Галоўны Рэдактар, працэс рэцэнзавання ўзначальвае Старшыня Навуковай Рады або адзін з Намеснікаў Рэдактара, які таксама прымае канчатковае рашэнне. Усе рашэнні з’яўляюцца бесстароннімі, незалежнымі і заснаваны выключна на якасці прадстаўленага матэрыялу, у тым ліку спецыяльных выпускаў і дадаткаў.
Часопіс публікуе спіс рэцэнзентаў на сваёй старонцы ў інтэрнэце, не раскрываючы інфармацыі аб рэцэнзаваных артыкулах. У залежнасці ад характару дадатковых матэрыялаў яны таксама могуць быць рэцэнзаваны.
Паколькі часопіс прымяняе метад двайнога сляпога рэцэнзавання, Аўтары павінны падрыхтаваць ананімны рукапіс, без імёнаў аўтараў, месцаў працы, інфармацыі аб фінансаванні, падзяках і г. д., што магло б раскрыць іх асобы. Усе спецыяльныя выпускі і дадаткі праходзяць стандартную працэдуру рэцэнзавання.
Да ненавуковых матэрыялаў, якія не падлягаюць знешняму рэцэнзаванню, адносяцца:
- уводзіны,
- рэдакцыйныя артыкулы,
- прэзентацыі,
- рэцэнзіі на кнігі,
- пасмяротныя мемуары (in memoriam),
- аб’явы і навіны навуковых таварыстваў (акадэмічныя мерапрыемствы, узнагароджанні і г.д.).
