Пра майстэрню
Беларуская глотадыдактыка перажывае рэнесанс. Гэта таксама прадмет рэфлексіі на канферэнцыях, што пацвярджаецца наяўнасцю адпаведнай панэлі на Міжнародным кангрэсе беларусістаў у 2010 і 2015 гг. Канферэнцыя 2015 г. стала чарговым імпульсам для развіцця гэтай сферы ў Польшчы і Беларусі. Ствараюцца сертыфікацыйныя праграмы па беларускай мове як замежнай (БМЗ), ідзе падрыхтоўка выкладчыкаў БМЗ, арганізацыя летніх школ па беларусазнаўстве, канферэнцый і г. д. На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта вяліся ўжо міждысцыплінарныя глотадыдактычныя даследаванні, таму кафедра ўдзельнічае ў такіх ініцыятывах і горача іх падтрымлівае. З 1 снежня 2015 г. фармальна як Майстэрня беларускай глотадыдактыкі (МБГ).
У даследчую групу ўваходзяць: д-р хаб. Радаслаў Калета, праф. ВУ (КБ ФПЛ – кіраўнік), к.ф.н. Андрэй Масквін, праф. ВУ (КБ ФПЛ), д-р Вольга Трацяк (КБ ФПЛ), д-р хаб. Міраслаў Янковяк (Чэшская акадэмія навук), д-р Лідзія Сямешка (Беларусь, Нацыянальны інстытут адукацыі), дац. к.ф.н. Вольга Барысенка (Кітай, Сіянскі ўніверсітэт замежных моў), к.ф.н. Вераніка Бандаровіч (Беларусь, Інстытут сучасных ведаў).
Вось выбраныя задачы, якія будзе выконваць майстэрня:
- развіццё міждысцыплінарных глотадыдактычных даследаванняў;
- даследаванні лінгвакультуралагічнага аспекту выкладання беларускай мовы як замежнай (БМЗ);
- вывучэнне ўплыву сацыялінгвістыкі і моўнай палітыкі на выкладанне БМЗ;
- развіццё даследаванняў па культуралагічнай лінгвістыцы (беларусазнаўства, этналінгвістыка, краязнаўства) і міжкультурнай камунікацыі;
- развіццё даследаванняў па выкладанні беларускай культуры (месца культуры ў працэсе выкладання мовы; моўны этыкет; стэрэатыпы ў навучальных дапаможніках БМЗ, табуяваныя тэмы; ідэалізацыя герояў падручнікаў);
- развіццё даследаванняў па параўнальнай глотадыдактыцы (напрыклад польска-беларускай, польска-беларуска-рускай, беларуска-рускай, беларуска-нямецкай і інш.);
- аналіз і параўнанне метадаў навучання, праграм курсаў і ролі настаўніка;
- аналіз пытанняў сертыфікацыі БМЗ (узроўні сертыфікатаў, матэрыялы, неабходныя для дадзенага ўзроўню, метады падрыхтоўкі да сертыфікацыйных экзаменаў і шаблоны тэстаў);
- падрыхтоўка навучальных праграм для розных узроўняў вывучэння мовы;
- распрацоўка ўзораў матэрыялаў, практыкаванняў, заняткаў па БМЗ з выкарыстаннем новых тэхналогій;
- аналіз выкарыстання новых тэхналогій і мастацкіх тэкстаў (арыгінальных або спрошчаных) падчас заняткаў у інтэрнацыянальных і этнічна аднародных групах (славянскіх і неславянскіх);
- даследаванні ўспрымання БМЗ замежнікамі;
- вывучэнне беларускай мовы замежнікаў;
- аналіз моўных памылак і т.зв. пераходнай мовы, а таксама вымаўлення;
- даследаванне праблем адукацыі і працы выкладчыкаў БМЗ у Беларусі і за мяжой;
- маніторынг сітуацыі з БМЗ у розных краінах.
Майстэрня беларускай глотадыдактыкі, нягледзячы на фармальную прыналежнасць да структур факультэта прыкладной лінгвістыкі і кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, адкрытая на міжнароднае і міждысцыплінарнае супрацоўніцтва, таму што ўжо супрацоўнічае з даследчыкамі з Беларусі, Кітая, Польшчы, Украіны, Вялікабрытаніі і ЗША. Вынікі працы будуць апублікаваны ў лічбавым выглядзе з выкарыстаннем новых тэхналогій.
Да супрацоўніцтва запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Адрас: Майстэрня беларускай глотадыдактыкі Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, вул. Добрая 55, 00-312 Варшава, каб. 2.615.
Кіраўнік МБГ: д-р хаб. Радаслаў Калета, праф. ВУ, rkaleta@uw.edu.pl
13 мая 2021 г. адбылася анлайн-канферэнцыя «Беларуская глотадыдактыка – гісторыя, сучасны стан і перспектывы». Да 5-годдзя Беларускай
глотадыдактычнай майстэрні [праграма].
Нашы выданні:
1) часопіс “Беларуская мова як замежная” (гл. Архіў);
2) манаграфія Błędologia w glottodydaktyce białorutenistycznej, Warszawa 2018
Памылкалогія ў беларусістычнай глотадыдактыцы гэта першая надрукаваная манаграфія па БМЗ, выдадзеная па-польску ў Варшаве ў 2018 г. У кнізе аналізуюцца тэарэтычныя асновы беларусістычнай глотадыдактыкі і памылкі палякаў, якія вывучаць беларускую мову.
Рэцэнзія на кнігу: Kozłowska-Doda, J. (2021). Radosław Kaleta, Błędologia w glottodydaktyce białorutenistycznej, Pracownia Glottodydaktyki Białorutenistycznej. Katedra Białorutenistyki. Wydział Lingwistyki Stosowanej Uniwersytetu Warszawskiego, Warszawa 2018. Acta Polono-Ruthenica, 2 (XXVI), 195–200. https://doi.org/10.31648/apr.7038
3) Папулярная беларуская граматыка для іншаземцаў (Popularna gramatyka białoruska dla obcokrajowców, Warszawa 2021, ss. 106). Больш тэл.: 507-641-512